• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ папярэдзіла

    У спэцыяльным рэпартажы «Технология провокации» ад 25 сьнежня б.г. Першы нацыянальны канал БТ папярэдзіў пра новыя правакацыі, якія напярэданні выбараў можна чакаць ад беларускай апазыцыі. Рэпартаж выкрыў таксама і тыя спосабы, празь якія гэтыя правакацыі могуць быць зьдзейсьненыя.

    Сымптаматычна, што галоўнае мейсца, адкуль варта чакаць «бяды», — гэта інтэрнэт. Бо тут, як вядома, кампэтэнтныя органы ўлучна зь Міністэрствам інфармацыі пакуль што ня маюць дзейсных інструмэнтаў кантролю.

    Натуральна, што гэткая бескантрольнасьць якраз і дазваляе апанэнтам уладаў «шкодзіць» па самых розных накірунках. Напрыклад, наўмысна сеяць паніку і страх. Так, падчас эпідэміі грыпу ў Мазыры «сразу несколько опозиционных сайтов заявили, что в городе свирепствует лёгочная чума» (у кадры — лагатып «Народнай волі» і цытата з сайта гэтай газеты, аднак без указаньня даты ці нумару, у якім адпаведны матэрыял быў надрукаваны).

    Калі б ня доступ да інтэрнэту і не бескантрольнасьць распаўсюду ў ім інфармацыі, наўрад ці ўдалося б апазыцыі выдаваць свае «фэнтазі» (паводле выразу вядоўцы рэпартажу), зьвязаныя з выкраданьнем маладзёвых лідэраў, за рэальныя факты. «Не исключено, — папярэджвае БТ (дарэчы, ці не саміх апазыцыянэраў?) — что накануне выборов тактика провакоционных исчезновений заработает снова».

    Самі ж маладыя «геймеры» ў палітыку — не болей як асобы з садысцкімі схільнасьцямі. Тое і «прадэманстраваў» «Малады фронт» датычна свайго сябра Арцёма Дубскага. Цытата: «Молодёжная группировка сознательно посадила своего активиста в тюрьму, чтобы носиться с ним как з брендом политзаключённого и клянчить деньги на продолжение игры».

    Тацьцяна Шапуцька, у сваю чаргу, не пазбаўлена некаторых мазахісцкіх схільнасьцяў, бо «сначала делает всё, чтобы быть отчисленной из БГУ…». Да таго ж «и не отрицает, что сознательно шла на провокацию…».

    Вядома, «раскруціў» Першы канал і сюжэт з блогам Тацьцяны Елавой.

    Варта, аднак, адзначыць, што фінал сюжэту ўсё ж аптымістычны. Бо гледачы БТ ня могуць ня радавацца з таго, што «провалится и очередная методика вот этих вот локальных и точечных провокаций, которую используют и нынешние оппозиционеры» , — кажа экспэрт, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці