• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экспрэс-трэнінг па эфектыўных грамадскіх кампаніях ў Брэсце

    Хочаш вырашыць грамадскую праблему, але ня ведаеш, з чаго пачаць? Праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta запрашае на экспрэс-трэнінг па дзеяннях у абарону грамадскіх інтарэсаў!

    Цікава? Вечар 3 лютага, у панядзелак, Брэст — прыходзь да нас, але перш за ўсё — запоўні кароткую анкету!

    Пра што мы будзем гаварыць?

    - што такое грамадская праблема ці грамадскі інтарэс;

    - у чым адрозненні ад іншых відаў інтарэсаў;

    - якія ёсць прыклады эфектыўных (і ня вельмі) грамадскіх кампаній нават у Беларусі;

    - якія стратэгіі і тактыкі можна абраць;

    - з чаго пачаць у канкрэтнай праблеме, якая вас турбуе.

     Для каго:

    Не важна, колькі вам гадоў і ці ёсць вопыт у грамадзянскай актыўнасці — гэта зусім ўводны трэнінг для любых неабыякавых людзей!

    Калі:

    3 лютага (панядзелак) з 19:00 да 21:00 у Прасторы КХ (Брэст, вул.Халтурына 2/1).

    Удзел бясплатны, трэба толькі запоўніць кароткую анкету.

    Трэнінг вядзе Наста Лойка — праваабаронца з 12-гадовым вопытам, экспертка ў сферы свабоды сходаў, прававых механізмаў абароны правоў чалавека, міграцыі, грамадзянскага кантролю, валанцёрскага менеджменту, злачынстваў на глебе нянавісці, а таксама ў пытаннях антыдыскрымінацыі і роўнасці. У 2018 годзе атрымала прэмію Rada Аwards ў намінацыі «Вечны рухавік у Моладзевы сектары».

    Бонус:

    Для ўдзельнікаў і ўдзельніц трэнінгу ёсць магчымасць наступных бясплатных кансультацый ад Насты!

    Прыходзьце!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці