• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы медыяпраекта «Беларусь. Экспертиза»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 11 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды ўключылі шэсць інтэрнэт-рэсурсаў медыяпраекта «Беларусь. Экспертиза», створанага незалежнымі журналістамі.

    медыяпраект «Беларусь. Экспертиза»

    Паводле пераліку на сайце Мінінфармацыі, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя:

    • Insta­gram-акаўнт з назвай belarus.expertise (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/belarus.expertise);
    • Face­book-акаўнт з назвай «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/belarus.expertise);
    • Threads-акаўнт з назвай «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар  https://www.threads.com@belarus.expertise);
    • Tik­Tok-акаўнт з назвай Belarus.Expertise (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@belarus.expertise);
    • Telegram-канал з назвай  «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар https:/t.me/belarusexpertise);
    • YouTube-канал з назвай Belarus.Expertise (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@belarusexpertise).

    Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып праекта, які, паводле апісання на сайце Мінінфармацыі, выглядае як «белы круг, унутры якога ёсць выявы іерогліфападобных знакаў чырвонага колеру».

    Адпаведнае рашэнне ў дачыненні медыяпраекта 7 траўня 2026 года прыняў суд Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

    «Беларусь. Экспертиза» — гэта праект незалежных журналістаў, які спецыялізуецца на аналітычных матэрыялах, аглядах фінансавых інструментаў і разглядзе актуальных у грамадстве эканамічных тэм.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.