• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

    9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, падчас якой будзе прэзентаваная кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

    У мерапрыемстве бяруць удзел каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, прадстаўнікі ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Ганаровыя госці — прадстаўнікі амбасадаў еўрапейскіх краінаў-удзельніц Кааліцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.  

    Мерапрыемства будзе праходзіць на пляцоўцы “Арт-Сядзібы” (пр‑т Незалежнасці, 58–430 – 4‑ы паверх ГЦ “Маскоўска-Венскі”) і распачнецца аб 11‑й гадзіне.

    Нагадаем, 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы з 5 па 10 кастрычніка праводзяць штогадовы інфармацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, да якога сёлета далучыліся прыхільнікі абаліцыянісцкага руху з іншых краінаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці