• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!”

    Запрашаем Вас на прэзентацыю кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!” — шчодра ілюстраванага гумарыстычнага гіда па выжыванні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блогу “Гэта Беларусь, дзетка!”

    Імпрэза мае адбыцца ў гэту суботу, 7 лістапада, з 14 да 16 гадзін у галерэі “Ў”. Па адрасе: Мінск, Праспект Незалежнасці 37а (станцыя метро “Плошча перамогі”). У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў, сярод іх —  конкурсу хэштэга на самы вясёлы фотаздымак, размешчаны з хэштэгам ‪#‎het­abelarus­dzi­et­ka або ‪#‎eto­belarus­de­t­ka ў сацыяльных сетках. Падрабязней чытаць тут па-ангельску і па-беларуску. Кнігу можна будзе набыць і падпісаць наўпрост у аўтараў або загадзя ў кнігарні “ЛогвінаЎ” ці іншых крамах горада.

    Аўтары, Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова,  — беларускі, якія воляй лёсу ў малым узросце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да радзімы і гараць жаданнем адкрываць “гэту бясконца цікавую краіну” для сябе і замежнікаў, падзеляцца асабістымі гісторыямі і распавядуць пра шлях кнігі да чытача.

    Добры настрой і прыязная атмасфера гарантаваныя.

    Колькасць месцаў абмежаваная, таму, зарэгіструйцеся, калі ласка, па гэтым адрасе сеціўнай пошты не пазней за 12:00 6 лістапада: alyona@odb-office.eu

    Інфармацыйная падтрымка мерапрыемства – ОДБ Брусель.

    Рэцэнзія на кнігу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці