• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”

    Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць

    цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»

    УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ

    БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ПРАГНОЗЫ,ПРАЕКТЫ, МАРЫ І ФАНТАЗІІ

    19 красавіка, 18.30, ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

    Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй? Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай БеларусіШто павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай? Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

    Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», якая адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”.

    Гэтым цыклам лекцый і дыскусій мы працягваем тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.

    Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.

    Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўнаяем прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.

    Лекцыя адбудзецца ў прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход  на ўсе лекцыі вольны!

    З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці