Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 10 жніўня ў 12.00.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі:
Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт»
Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Месца правядзення: Культурна-
Час правядзення: 10 жніўня ў 12.00.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2019@spring96.
Памяшканне прадугледжвае магчымасці сацыяльнага дыстанцыянавання, забяспечана антысептыкам. Не забывайцеся пра сродкі індывідуальнай абароны!
Увага! Калі немагчыма будзе правесці прэс-канферэнцыю ў афлайн-фармаце, яна адбудзецца на пляцоўцы ZOOM. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце spring96.