• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З сайта МУС знікла анлайн-праверка забароны на выезд з Беларусі. Як зараз спраўдзіць?

    З асабістага кабінета на сайце МУС знік сэрвіс, з дапамогай якога можна было праверыць, ці дзейнічае ў дачыненні да чалавека часовае абмежаванне на выезд з Беларусі, заўважыў Onlín­er.

    Паводле выдання, гэта звязана не з тэхнічным збоем, а са змяненнем парадку функцыянавання банка даных.

    забарона на выезд з Беларусі: як спраўдзіць

    Будынак МУС у Мінску. Фота: Міхаіл Сандыраў / Яндэкс Карты

    Раней у МУС паведамлялі пра новы ўказ, які ўдасканальвае работу банка даных аб грамадзянах Беларусі, чыё права на выезд з краіны часова абмежавана.

    Дакумент рэгулюе абмен інфармацыяй паміж МУС і іншымі дзяржаўнымі органамі, якія могуць прымаць рашэнні аб часовым абмежаванні права на выезд. Акрамя таго, указ устанаўлівае новыя патрабаванні да абароны інфармацыі, якая змяшчаецца ў банку даных.

    У банку даных, як і раней, захоўваюцца звесткі пра грамадзян, якім часова забаронены выезд з краіны, пра прыпыненне або скасаванне такіх абмежаванняў, а таксама інфармацыя, звязаная з парадкам выезду непаўналетніх за мяжу паводле судовых рашэнняў.

    Разам з тым звыклая анлайн-праверка на сайце МУС больш недаступная. Цяпер даведацца, ці існуюць абмежаванні на выезд, можна толькі пры асабістым звароце ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства.

    Паводле інфармацыі МУС, такую інфармацыю павінны прадаставіць на працягу аднаго працоўнага дня.

    Как проверить, заведено ли в Беларуси на вас уголовное дело

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.