• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговая перамога

    «Почему мы не говорим на родном языке?», — такім пытаньнем задаюцца стваральнікі перадачы «Каштоўны скарб народа» з цыклю «Страсти по культуре с Геннадием Давыдько», што выйдзе ў этэр у бліжэйшую суботу (г. зн. 23.01.2010) на тэлеканале «Лад».

    Будзем думаць, што журналісты афіцыйных СМІ нарэшце наважыліся канстатаваць стан рэальнай няроўнасьці беларускай і расейскай моваў у нашым грамадзтве. Пра такі стан, дарэчы, сьведчыць і яшчэ адно пытаньне з анонсу: «Почему белорусский язык преимущественно является языком деревенской глубинки?».

    І, сапраўды, чаму? У выніку дзеяньня якой рэпрэсыўнай машыны беларуская мова аказалася выцесьненая з публічнай сфэры, у тым ліку і зь дзяржаўных мэдыя. Дарэчы, ня так ужо і даўно. Альбо чаму тры ці чатыры гады таму выкладаньне такіх прадметаў, як «Геаграфія Беларусі» і «Гісторыя Беларусі» было пераведзена на расейскую мову? Вядома ж, астатнія прадметы выкладаліся і выкладаюцца па-расейску.

    То бок, чаму беларуская мова зьяўляецца рэальна дыскрымінаванай, нягледзячы на тое, што рэферэндум 1995 г. нібыта надаў ёй, разам з расейскай, роўны сацыяльны і культурніцкі статус? Варта было б таксама задацца і такім, хоць і не глябальным, але ж надта паказальным пытаньнем: а па чыіх загадах у пачатку і ў сярэдзіне 1990‑х гадоў міліцыянты затрымлівалі на вуліцах маладых людзей, якія размаўлялі на беларускай мове?

    Ня варта гадаць, ці атрымаюць гледачы адказы на пытаньні, што прасьвятляюць рэальныя прычыны заняпаду беларушчыны. Ды гэта, напэўна, і ня важна.

    Цікавае тое, што ўлада атрымала чарговую перамогу. На гэты раз над беларускай мовай. І вырашыла задумацца: а што ёй цяпер рабіць з гэтай перамогай?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці