• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Charlie Hebdo: «У іх ёсьць зброя, ў нас ёсьць шампанскае»

    Скандальны францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo апублікаваў другую карыкатуру, прысьвечаную сэрыі тэрактаў у Парыжы. 

    На гэты раз выданьне выпусьціла адмысловы нумар аб нядаўняй трагедыі і зьмясьціла малюнак на вокладку.

 На карыкатуры намаляваны чалавек зь дзіркамі ад куль, зь якіх ліецца шампанскае, ён трымае бутэльку. Подпіс побач: «У іх ёсць зборя. А нам нас…ць, у нас ёсmць шампанскае!»

    Першая карыкатура, прысьвечаная тэрактам у Парыжы, была апублікаваная 16 лістапада. На ёй былі намаляваныя душы людзей ў бэрэтах і з багетамі, падпісаны малюнак быў так: «Французы вяртаюцца да нармальнага жыцьця».

    У рэдакцыйным артыкуле нумару, які выйдзе 18 лістапада, карыкатурыст Ларан Сурысо, які працуе пад псэўданімам Рыс, параўнаў парыжанаў у 2015 годзе з жыхарамі Лёндану ў 1940 годзе падчас масаваных нацысцкіх бамбардаваньняў. 

    
Да гэтага рэдакцыя Char­lie Heb­do выказала спачуваньні сем’ям загіблых пры нападах тэрарыстаў у Парыжы.

    Тым ня менш, у часопісе падкрэсьлівалі, што на тое, што адбылося, трэба глядзець з розных пунктаў гледжаньня, у тым ліку і з сатырычнага.

    

Раней Char­lie Heb­do апублікаваў дзьве карыкатуры на тэму авіякатастрофы расейскага самалёта А321 над Сынайскім паўвостравам ў Эгіпце. Расейскія ўлады раскрытыкавалі выданьне, назваўшы карыкатуры цынічнымі і заклікаўшы ўнесьці францускі часопіс у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Акрамя таго, расейскія парлямэнтары прапанавалі ўнесьці супрацоўнікаў Char­lie Heb­do ў санкцыйныя сьпісы РФ. У Крамлі карыкатуры на тэму катастрофы А321 назвалі блюзьнерствам.



    Рэагуючы на гэтую палеміку, МЗС Францыі заявіў, што кіраўніцтва Рэспублікі ня мае дачыненьня да дзейнасьці рэдакцыі газэты, супрацоўнікі якой вольныя свабодна выказваць уласнае меркаваньне. У сваю чаргу галоўны рэдактар Char­lie Heb­do Жэрар Брыяр заявіў, што для часопіса не існуе паняцьця блюзьнерства, паколькі выданьне зьяўляецца «сьвецкім, дэмакратычным і атэістычным».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці