• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнік журналісту: Не буду даваць інфармацыю, і наогул не жадаю з вамі размаўляць

    Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чылік адмовіла незалежнай рэгіянальнай газеце “Intex-press” у інфармацыі.

    Карэспандэнт газеты Арцём Гарбацэвіч 27 траўня звярнуўся да Таццяны Чылік з пытаннем, у колькі абышлося гарадскому бюджэту трохдзённае свята горада, колькі каштавалі феерверк і прыезд у Баранавічы беларускага фіналіста Еўрабачання Тэо.

    Чыноўніца ў бесцырымоннай форме адмовіла карэспандэнту ў інфармацыі. «Я не буду даваць вашай газеце інфармацыю, таму што не жадаю з вамі наогул размаўляць», — сказала супрацоўніца гарадской адміністрацыі. 

    Карэспандэнту “IP” давялося выслухоўваць абразлівыя выпады чыноўніцы на адрас незалежнага выдання, якое, на думку Чылік, «скажае інфармацыю». А вось грамадска значную інфармацыю, якую маюць права ведаць чытачы газеты, за чые падаткі і фармуецца бюджэт, грошы якога ідуць, як на свята горада, так і на заробную плату спадарыне Чылік, даваць адмовілася.

    «Я нядаўна працую ў выданні і, шчыра кажучы, быў збянтэжаны і вельмі шакаваны, што так можа размаўляць чыноўнік. Абсалютная непавага да закона аб СМІ, не кажучы ўжо пра стаўленне да суразмоўцы! Хоць яна — прадстаўнік улады», — пракаментаваў сітуацыю ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”  журналіст “Intex-press”.

    Па пытаннях правядзення свята горада газета накіравала ў гарвыканкам пісьмовы запыт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці