• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнікі не будуць шукаць парушальнікаў на форумах, ім «дастаткова сігналаў»

    З 1 снежня ў Беларусі пачалі дзейнічаць папраўкі, унесеныя ў закон "Аб СМІ". У праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў чарговы раз выказаўся наконт таго, як будуць выяўляцца парушальнікі на форумах. Як вядома, цяпер каментатарам у інтэрнэце трэба прайсці ідэнтыфікацыю.

    «Мы, ва ўсялякім выпадку, такую задачу перад сабой не ставім — маніторыць форумы на прадмет парушэння заканадаўства, — кажа Лёгкі. — Але паверце: цяпер склалася такая сітуацыя ў інфармацыйнай прасторы, што нам цалкам дастаткова тых сігналаў, якія паступаюць у тым ліку ад нашых грамадзян. Перш за ўсё, ад нашых грамадзян».

    Першы намеснік міністра інфармацыі таксама заявіў, што міністэрства не збіраецца адразу ж выпісваць папярэджанні, спачатку з парушальнікамі будуць праводзіць прафілактычную працу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці