• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці сапраўды карыстанне сацыяльнымі сеткамі выклікае прывыканне? Даследчыкі падзяліліся новымі высновамі

    Разам з ростам папулярнасці сацсетак расла і дыскусія пра тое, як штодзённае карыстанне тым жа інстаграмам ці твітарам уплывае на эмацыйны дабрабыт чалавека. Апошняе даследаванне паказала, што людзі ўвесь гэты час маглі памыляцца з вынікамі.

    Новае даследаванне паказала, што скарачэнне часу карыстання сацсеткамі ўвогуле не мяняе жаданне чалавека вярнуцца ў інтэрнэт. Гэта кажа пра тое, што сацсеткі ў большасці людзей не выклікаюць сапраўднага прывыкання. Пра гэта днямі напісаў буйны часопіс Sci­ence. 

    Апошнія гады назіраўся хуткі рост карыстальнікаў сацсетак, таму людзі занепакоіліся тым, што празмернае іх выкарыстанне можа мець негатыўныя наступствы для арганізма чалавека.

    Рэгулярна праводзіліся розныя даследаванні, якія паказвалі, што празмернае выкарыстанне, напрыклад, інстаграма звязана з павышэннем трывожнасці і дэпрэсіі. Часам навукоўцы сцвярджалі, што адмова ад сацсетак магла б мець такія ж эфекты, як і дэтокс у нарказалежных.

    Аднак вынікі такіх назіранняў выклікалі пытанні. Хоць некаторыя людзі і адчувалі сябе больш шчаслівымі пасля так званага лічбавага дэтоксу, у той жа момант іншыя нават не заўважалі істотнай розніцы паміж сваім самаадчуваннем да і пасля адмовы ад сацсетак. Менавіта з гэтай прычыны навукоўцы з Дарэмскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) не спяшаліся выкарыстоўваць тэрмін «залежнасць» у кантэксце сацыяльных сетак.

    Для свайго эксперыменту псіхолагі з Дарэмскага ўніверсітэта Нікалас Іхсэн і Майкл Уодслі папрасілі 51 студэнта ўстановы адмовіцца ад сацыяльных сетак на тыдзень, але не абмяжоўвалі доступ да іх. Апытанні студэнтаў адначасова фіксавалі ўзровень іх эмацыйнага дабрабыту і колькасць часу, які яны трацілі на дадаткі для смартфонаў. Псіхолагі такім чынам хацелі высветліць, як устрыманне ад сацыяльных медыя ўплывае на эмацыйнае здароўе чалавека.

    «Вынікі назірання паказалі поўную адсутнасць зменаў у жаданні карыстацца сацыяльнымі сеткамі на працягу тыдня. Нічога не змянілася. Гэта даказвае тое, што стаўленне людзей да сацсетак адрозніваецца ад залежнасці ад наркотыкаў, дзе пры ўстрыманні можна было б чакаць ломкі», — піша часопіс Sci­ence са спасылкай на даследаванне. 

    Але ўсё ж такі дэтокс ад сацсетак па-рознаму паўплываў на людзей. Некаторыя дзяліліся, што адчувалі памяншэнне колькасці негатыўных эмоцый, а іншыя казалі, што і пазітыўных эмоцый стала менш. Гэта, як кажа псіхолаг Нікалас Іхсен, з‑за таго, што чалавек не мае магчымасці радавацца за тое, што, напрыклад, яго фота ў інстаграме спадабалася вялікай колькасці людзей, бо чалавек гэтага не бачыць.

    Не ўсе навукоўцы, аднак, ацанілі гэты эксперымент. Некаторыя пракаментавалі, што адзін тыдзень недастатковы для таго, каб пабачыць істотныя змены, а іншыя спецыялісты палічылі, што колькасць удзельнікаў для такога даследавання таксама недастатковая.

    Псіхолагі з Дарэмскага ўніверсітэта на гэта адказалі, што паколькі эмоцыі ў студэнтаў у асноўным стабілізаваліся праз некалькі дзён, то доўгі час эксперыменту не змяніў бы сітуацыю істотна, перадае Sci­ence.

    «Цікава, што пасля сканчэння эксперыменту 7 чалавек усё ж такі вырашылі працягнуць адмову ад сацсетак. Большасць з удзельнікаў у выніку значна скараціла час карыстання сацсеткамі. Магчыма, што нават такі кароткатэрміновы перапынак можа дапамагчы людзям наважыцца адмовіцца ад інстаграма, фэйсбука і твітара», — адзначылі псіхолагі.

    Чытайце таксама:

    Власти Непала запретили TikTok из-за подрыва «социальной гармонии»

    У Парыжы стварылі хартыю аб выкарыстанні штучнага інтэлекту. Дзесяць запаведзяў для журналістаў

    Журналіст Павел Казарын, які ваюе з першых дзён: Украінскія хэмінгуэі і рэмаркі, калі выжывуць, пачнуць пісаць кнігі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці