• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ціханоўская на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала падтрымаць беларускія СМІ і грамадства

    Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы заклікала тэхналагічныя кампаніі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.

    Беларуская лідарка пачала вiзiт у Германiю выступам на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Пра гэта паведамляе яе тэлеграм-канал.

    Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 года ў Беларусi, а таксама звярнулася да тэхналагічных кампаніяў, прысутных у залі, з запытам на падтрымку беларускай грамадзянскай і медыясупольнасці. 

    Беларуская лідарка падкрэслiла, што дыктатары вучацца выкарыстоўваць тэхналогіі для пераследу палітычных апанентаў. У якасцi доказу яна распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі за актыўнасць у інтэрнэце, спробы Расіі і рэжыму Лукашэнкі пазбавіць людзей доступу да праўдзівай інфармацыі. 

    Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што, нягледзячы на гэта, беларусы ўсё роўна не падтрымліваюць рэжым і не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

    Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі бяруць больш за 700 экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Форум арганізаваны пры падтрымцы Google, Tik­tok, Ama­zon, Leno­vo, Meta, Air­bus і іншых.

    «Рада вярнуцца ў Мюнхен. Учора я казала аб ролі тэхналагічных кампаній у абароне дэмакратыі і неабходнасці дужання з дэзінфармацыяй на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Я заклікала буйныя тэхналагічныя кампаніі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ», – цытуе допіс Святланы Ціханоўскай Reform.by.

    Чытайце яшчэ:

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    «Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці