• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cкончыўся чарговы тэрмін праверкі наконт збіцця Дабравольскага

    Што вырашылі следчыя – зноў невядома.

    Сёння ў чарговы раз скончыўся тэрмін, адведзены Следчаму камітэту на праверку з нагоды збіцця супрацоўнікамі міліцыі журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага.

    Да 25 красавіка СК мусіў вызначыць, ці быў у дзеяннях міліцыянтаў склад крымінальнага злачынства і ці будзе заведзеная адпаведная справа. Праверка па гэтым факце падаўжалася ўжо два разы, аднак вынік пакуль невядомы.

    – Зараз я зноў вымушаны чакаць іх пісьмовага рашэння, якое дойдзе да мяне па пошце не раней чым праз тры-чатыры дні, – кажа Павел Дабравольскі.

    Прэс-служба ГА “БАЖ” самастойна звярнулася ў Следчы камітэт, аднак таксама атрымала адмову. Намеснік начальніка аддзела следчага ўпраўлення УСК па Мінску Сямён Піцко заявіў, што нічога не будзе паведамляць журналісцкай арганізацыі, бо яна не з’яўляецца зацікаўленым бокам у справе.

    Сам Павел Дабравольскі, між тым, не губляе надзеі, што вінаватыя ў збіцці міліцыянты ўсё ж панясуць пакаранне і праверка скончыцца прыцягненнем іх да адказнасці.

    25 студзеня ў пачатку судовага пасяджэння па “справе графіцістаў” моладзевыя актывісты разгарнулі расцяжку з надпісам “Не – палітычным пераследам”. Іх вывелі з залы суда і павялі па калідоры, дзе іх пачаў здымаць на відэа журналіст Павел Дабравольскі. Яго разам з актывістамі завялі ў пакой, збілі, пасля даставілі ў Фрунзенскі РУУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым прысудзілі штрафы ў тым жа судзе Фрунзенскага раёна па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і арт. 23.34 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы) КаАП.

    СК вярнуў збітаму журналісту Дабравольскаму тэлефон, але замест Android 6.0.1 на ім быў устаноўлены 5.1.1

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці