• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрылася прастора для журналістаў MediaPortBelarus у Беластоку. Створана медыя MOST

    Афіцыйнае адкрыццё адбылося 18 студзеня. Пляцоўка  MediaPortBelarus у Беластоку — гэта каворкінг для беларускіх журналістаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

    Аўтары ідэі ставяць сабе задачу захаваць беларускую журналістыку і медыясупольнасць, дапамагчы журналістам і рэдакцыям пераадолець крызіс і працягнуць развіццё, удзельнічаць у фармаванні новага канкурэнтаздольнага медыйнага рынку Беларусі.

    Журналісты з Беларусі, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны з прычыны палітычных рэпрэсій, папрасілі ўлады горада Беласток дапамагчы. Мэрыя пайшла насустрач і выдзеліла ў цэнтры Беластоку памяшканне плошчаю 72 квадратных метры па мінімальных арэндных коштах.

    За гэты час журналісты зрабілі там рамонт, сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё. Магчымасці пляцоўкі дазваляюць журналістам у выгнанні працаваць там, ёсць памяшканне для публічных мерапрыемстваў (майстар-класы, лекцыі, выставы, сустрэчы). Ёсць відэастудыя, дзе можна пісаць праграмы, інтэрвʼю.

    У каворкінгу ўжо працуюць журналісты з розных гарадоў Беларусі: Гродна, Брэст, Маладзечна, Мінск, Магілёў, Глыбокае. Усе яны прадстаўляюць розныя беларускія рэдакцыі.

    З 2022 года на базе каворкінгу ў журналістаў нарадзіўся новы медыяпраект пад назвай MOST, які расказвае пра падзеі на беларуска-польскай мяжы. Задача новага медыя – стаць мастом паміж Беларуссю і Польшчай, Гродна і Беластокам.

    Медыя MOST — гэта Telegram-канал і сайт. Матэрыялы будуць публікаваць на беларускай, рускай і, магчыма, на польскай мове.

    «Тут сабралася шмат журналістаў з розных куткоў Беларусі, мяркуем, нешта з гэтага атрымаецца», — гаворыць каардынатар каворкінгу ў Беластоку Руслан Кулевіч.

    Каворкоркінг для беларускіх журналістаў адкрыўся дзякуючы падтрымцы ўладаў Беластоку, Fun­dac­ja Link­ing Media, Fun­dac­ja Belarus in Focus, Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-Медыя».

    Фота прадстаўленыя Русланам Кулевічам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці