• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Скурко цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

    «Шчаслівы дзень», — напісала ў Фэйсбуку яго жонка Паўліна.

    Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    На волі Андрэя чакалі жонка Паўліна і маленькі сынок Тамашык. Для сына Скурко ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага летась.

    Таксама за кратамі Андрэй Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў». Гэты пераклад таксама нядаўна выйшаў друкам.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя паўгода правядзе ў камеры

    Рэдактар глыбоцкай раёнкі паразважаў, ці можна верыць незалежным СМІ

    Гендиректора TUT.BY Людмилу Чекину и главного редактора Марину Золотову внесли в список «экстремистов»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці