• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэя Пачобута дадалі ў «Спіс экстрэмістаў»

    23 чэрвеня ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» з'явілася прозвішча журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута.

    Днямі Анджэя Пачобута этапавалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк.

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне паводле так званай «польскай справы». За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га ХХ стагоддзя Анджэя абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце» — у прыватнасці, інкрымінавалася, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020‑м і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Працэс у абласным судзе Гродна пачаўся толькі сёлета 16 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. 8 лютага суддзя Дзмітрый Бубенчык вынес прысуд журналісту — 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    У кастрычніку 2022 года Камітэт дзяржбяспекі ўнёс Анджэя Пачобута ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці».

    Увесь час знаходжання пад вартай журналісту забароненыя спатканні са сваякамі, ягоныя лісты цэнзуруюцца і блакуюцца ў перапісцы нават з сынам. Цягам больш чым двух гадоў за кратамі Анджэй Пачобут адчуваў пастаянны ціск. Тым не менш, ён неаднаразова адхіляў прапановы вызвалення ў абмен на просьбу аб памілаванні і ад’езд з Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Справу Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд

    «Я сейчас рассказываю и думаю, какая же это блевотина невероятная». Большое интервью с экс-ведущей российских «Вестей»

    Барыс Гарэцкі: Наваполацкая калонія, куды адправілі Пачобута – адна з самых жорсткіх

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці