1891

Асамблея НДА выбрала Антона Матольку журналістам года

16.01.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

15 студзеня Асамблея недзяржаўных арганізацый зладзіла сёмую цырымонію ўганаравання пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.

За аператыўнае асвятленне актуальных для няўрадавага сектару тэм у намінацыі “Медыя/журналіст года” прыз атрымаў блогер Антон Матолька.

Антыпрэміяй “Гарбуз” года адзначылі Міністэрства інфармацыі за загад знішчыць наклад кнігі Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі”.

У намінацыі “Грамадскі лідар года” перамагла Святлана Алексіевіч.

Найлепшым сайтам НДА быў названы партал adukacyja.info.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі 114 чалавек. 

Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” адзначае найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцці трэцяга сектару.

ЧЫТАЦЬ ПАДРАБЯЗНЕЙ

Оскары для актывістаў (ВІДЭА)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!