• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА «БАЖ» адзначыла юбілей (ФОТА)

    16 верасня Рада ГА «БАЖ» – галоўны кіраўнічы орган асацыяцыі – упершыню сабралася ў новым складзе, абраным на IX з'ездзе

    Сябры Рады ўшанавалі хвілінай маўчання памяць галоўнага рэдактара газеты «Новы час» Аляксея Караля, які пайшоў з жыцця 12 верасня.

    Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец распавёў пра дзейнасць арганізацыі пасля красавіцкага з’езда, у тым ліку пра захады па барацьбе за правы журналістаў-фрылансераў.

    Намесніца старшыні Аліна Суравец паведаміла, што ў БАЖ паменела на адну філію – з‑за праблем з юрыдычным адрасам была скасаваная рэгістрацыя структуры ў Наваполацку. Такім чынам, у рэгіёнах сёння налічваецца 16 суполак арганізацыі і 4 зарэгістраваныя філіі.

    Нягледзячы на юбілей, Радзе давялося вырашаць дастаткова будзённыя пытанні. Сярод іх – памер сяброўскіх унёскаў, які сёння складае 1 базавую велічыню за год (каля 9 еўра). Рада прагаласавала за тое, каб у 2015 годзе пакінуць гадавы ўнёсак памерам у 1 базавую, а з 2016 годзе павялічыць яго да 2 базавых. Інвалідам і непрацуючым пенсіянерам – сябрам ГА “БАЖ” – з 2016 года можна будзе па-ранейшаму плаціць 1 базавую велічыню (50% ад гадавога ўнёску).

    Увечары ў Мінску адбылася святочная імпрэза з нагоды юбілею з удзелам сябраў Рады, заснавальнікаў ГА “БАЖ”, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу Нямеччыны, Польшчы і ЗША.

    Рэгіянальныя філіі і суполкі падрыхтавалі адмысловыя прэзентацыі – фота, відэа, інсталяцыі і нават перформансы, праз якія – хто ў сур’ёзнай, хто ў жартаўлівай форме – апісвалі адметнасці сітуацыі са СМІ ў сваім рэгіёне.

    Цэнтральны офіс падрыхтаваў слайд-шоў з падборкай найбольш яскравых старонак жыцця журналісцкай супольнасці краіны на мінулыя 20 гадоў. Сведкі і ўдзельнікі тых падзеяў выходзілі да мікрафона, каб прыгадаць пэўныя моманты, з гледзішча сённяшняга дня ацаніць іх уплыў і наступствы, а таксама зрабіць прагнозы на будучыню.

     

    БОЛЬШ ФОТА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці