«Белтэлерадыёкампанія» збіраецца паказаць матч еўракубкаў нягледзячы на санкцыі
13 ліпеня 2023
Яшчэ з траўня 2021 года супраць усіх каналаў «Белтэлерадыёкампаніі» дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі. Кампанія выключана з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу і, у прыватнасці, не можа паказваць матчы нацыянальнай зборнай Беларусі і беларускіх каманд у еўракубках, піша «Белсат».
Але сёння БТ рыхтуецца абыйсці санкцыі і паказаць матч першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Канферэнцый «Вадуц» – «Нёман». Гэты двубой анансаваны ў праграме спартыўнага канала «Беларусь 5».
Магчыма, гаворка будзе ісці пра «пірацкую» трансляцыю, скрадзеную з інтэрнэту. Менавіта такім чынам «Беларусь 5» у студзені паказвала фінал тэніснага турніру Australian Open, у якім гуляла беларуска Арына Сабаленка.
Чытай яшчэ:
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні
«Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем
Другі запар дзень нараджэння за кратамі адзначае журналістка Ірына Слаўнікава
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС і чэмпіянат Бразіліі
11.06.2024
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ
10.07.2024
Зін Pamyłka запусціў краўдфандынг для навуковай прэміі
22.11.2024
Telegram-канал з трыма падпісчыкамі прызналі «экстрэмісцкім». Яшчэ раніцай іх было два
18.05.2024