• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Уладзіміра Цыгановіча, ужо асуджаннага на 16 гадоў, зноў будуць судзіць

    43-гадовага аўтара Youtube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча  збіраюцца судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

    30 лістапада ў Ваўкавыску пачнуць судзіць Уладзіміра Цыгановіча, які ўжо адбывае ў калоніі 16-гадовы турэмны тэрмін. Цяпер блогеру могуць дадаць яшчэ два гады.

    Уладзімір Цыгановіч нарадзіўся ў Брэсце ў сям’і вайскоўца, усё дзяцінства правёў у пераездах. На момант развалу Савецкага Саюза ягоны бацька  служыў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, таму Уладзімір атрымаў расійскі пашпарт. І хоць потым з’ехаў вучыцца ў Беларусь, ад грамадзянства Расіі не адмаўляўся – не выключаў вяртання. Пасля вучобы нейкі час працаваў у Маскве, а ў 2006 канчаткова пераехаў у Мінск. Ажаніўся, мае дачку.

    Заўважнай і публічнай асобай Уладзімір Цыгановіч стаў на хвалі ўздыму незалежнага блогерства – рабіў відэасюжэты «на злобу дня» паралельна з Сяргеем Ціханоўскім, Андрэем Павуком, Аляксандрам Кабанавым, Сяргеем Пятрухіным ды іншымі.  На ягоны ютуб-канал былі падпісаны дзясяткі тысяч карыстальнікаў. 9 чэрвеня 2020 года затрымалі спадара Цыгановіча затрымалі. 

    Яму, як і яшчэ вялікай групе актывістаў і палітыкаў, інкрымінаваўся крымінальны артыкул 342 — «арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У пачатку 2021 года стала вядома, што Уладзіміру Цыгановічу прад’явілі яшчэ адно абвінавачванне — на падставе ч. 1 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). А ўрэшце дадалася і амаль абавязковая для палітвязняў ч. 3 арт. 130 – «распальванне сацыяльнай варожасці». Суддзя абласнога суда Мікалай Доля прысудзіў блогеру 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    У красавіку 2023 года суддзя Таццяна Касцюк прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення за быццам бы злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы. Цяпер, як паведамляюць праваабаронцы,  адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала ўзбуджэнне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 

    Уладзімір Цыгановіч прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем.

    Чытайце яшчэ:

    Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

    Улады хочуць адабраць стары дамен. БАЖ пераехаў на новы — baj.media

    «Даже паспорт человека не так информативен, как его профиль в Instagram». Инструменты и алгоритмы для расследователей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці