• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Уладзіміра Няронскага пакаралі 3 гадамі пазбаўлення волі

    Суд Лагойскага раёна 2 лютага агучыў вырак палітвязню, аўтару ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміру Няронскаму: ён прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Фото: "Вясна"

    Уладзіміра Няронскага прызналі вінаватым у «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342), а таксама ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага (арт. 369 КК). Прысуд — тры гады пазбаўлення волі — вынес суддзя Аляксандр Рыбакоў.

    Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам, адзначае spring96.org.

    Уладзіміра Няронскага затрымалі 6 траўня 2020 года пад Менскам. 8 траўня Кастрычніцкі раённы суд Магілёва пакараў Няронскага паводле арт. 23.34 КаАП 10 соднямі адміністратыўнага арышту. Пасля гэтага на волю ён не выйшаў. 17 чэрвеня стала вядома, што Уладзіміра Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 на Валадарскага ў Менску ў межах крымінальнай «справы Ціханоўскага».

    Падчас судовага працэсу Уладзімір Няронскі назваў умовы ўтрымання ў турме катаваннем.

    «Я правёў у зняволенні 252 дні. 60 содняў – у адзіночцы. 21 раз за ўвесь час я схадзіў у душ. 12 этапаў, 24 поўныя ператрусы, правёў 5 дзён на свежым паветры. Прайшоў 50 судоў, 90 зняволеных. Жыць у адной «хаце» з галаварэзамі і застацца чалавекам… За гэтыя 252 дні я ні разу не пашкадаваў, што трапіў у турму. Я прашу прабачэння ў спадара Янчэўскага, я сапраўды не меў рацыі. Турма чалавеку карысная, але праз паўгода чалавек прывыкае да турмы і лічыць яе другім домам. Праз паўгода чалавек забывае пра волю наагул. Мяне палохаць турмой бессэнсоўна, я не хачу, каб працягваліся гэтыя суды. Я турмы не баюся. Я толькі хачу папрасіць прабачэння ў маіх родных.

    У маім ІЧУ цяпер няма ацяплення. Мы голімся нагала, каб нас не заядалі вошы. Мяне на Акрэсціна 3 дні трымалі ў адмысловай «хаце», дзе мяне зʼядаліся клапы. Гэта для палітычных. Мы ўжо коцімся ў бездань, так нельга», – сказаў Уладзімір Няронскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці