• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі абласны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту “Першага рэгіёна” Сяргею Гардзіевічу

    Драгічынскі карэспандэнт інтэрнэт-партала “Першы рэгіён” (1reg.by) Сяргей Гардзіевіч быў асуджаны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса (188, 368 і 369) — за абразу Аляксандра Лукашэнкі, за абразу супрацоўніка міліцыі і за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Гаворка ідзе пра каментары ў сацыяльных сетках.

    Сам карэспандэнт віну не прызнаў і сцвярджаў, што каментары належаць не яму. Аднак суд Іванаўскага раёна пакараў Сяргея Гардзіевіча агулам на 1,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. Журналіста затрымалі адразу пасля абвяшчэння прысуду і адвезлі ў СІЗА‑6, што ў Баранавічах.

    На 28 верасня ў Брэсцкім абласным судзе быў прызначаны разгляд касацыйнай скаргі журналіста. Як стала вядома службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Сяргея Гардзіевіча на слуханне ў суд не прывозілі, а адвакаты даведаліся, што абласная судовая інстанцыя пакінула рашэнне суда Іванаўскага раёна без зменаў. Такім чынам, з гэтага моманту лічыцца, што прысуд канчаткова ўступіў у сілу.

    Пакуль невядома, у якім месцы Сяргей Гардзіевіч будзе адбываць пакаранне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці