• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ патрабуе вызваліць расійскую журналістку Кацярыну Яньшыну, затрыманую падчас суда над Алесем Бяляцкім

    5 студзеня ў судзе ў Менску была арыштаваная Яньшына, журналістка і праваабаронца з расейскага праваабарончага цэнтру «Мемарыял», калі яна прысутнічала на судзе над чатырма звязанымі з забароненай беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна». Пра гэта  гаворыцца ў шматлікіх паведамленнях СМІ. Інфармацыю падцвердзіў Камітэту абароны журналістаў медыйшчык і актывіст «Вясны» Сяргей Сыс.

    Улады абвінавацілі Яньшыну ў зрыве судовага разбору шляхам ажыццяўлення фотаздымкі і вядзення рэпартажу, а затым абвінавацілі яе ў хуліганстве пасля таго, як яе вывелі з залы суда. Паводле гэтых крыніц, 6 студзеня менскі суд пастанавіў арыштаваць яе на 15 сутак. Паводле звестак СМІ, журналістка ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

    Сыс паведаміў CPJ, што Яньшына прысутнічала на судзе як «журналіст і назіральнік».

    «Арышт журналісткі Кацярыны Яньшынай падчас палітычнага працэсу — змрочнае адлюстраванне стаўлення ўладаў Беларусі да іншадумства і незалежных журналістаў», — заявіла ў Нью-Ёрку Гульноза Саід, каардынатар праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. «Улады павінныя неадкладна вызваліць Яньшыну і дазволіць усім журналістам асвятляць пытанні, якія ўяўляюць грамадскую цікавасць, не асцерагаючыся арышту».

    Наталля Сакратарава, кіраўніца юрыдычнага аддзела праваабарончага цэнтра «Мемарыял», паведаміла CPJ праз прыкладанне для абмену паведамленнямі, што Яньшына не здымала ні відэа, ні фота, а суд «Вясны» «быў адкрытым, таму на ім мог прысутнічаць любы жадаючы».

    «Мемарыял» паведаміў аб «грубых парушэннях» на судзе па справе Яньшынай аб хуліганстве, які адбыўся 6 студзеня, у тым ліку аб адсутнасці доказаў і аб тым, што яна не змагла асабіста сустрэцца з адвакатам.

    Яньшына таксама працуе рэдактарам гістарычнага падкасту «Таварыства Мемарыял», даччынай групы праваабарончага цэнтра, і рэпарцёрам незалежнага навінавага сайта «Адвакацкая вуліца», дзе асвятляе пытанні, якія тычацца правоў адвакатаў, паведамляе «Таварыства Мемарыял» і галоўны рэдактар «Адвакацкай вуліцы» Кацярына Гарбунова. размаўляла з CPJ па электроннай пошце.

    «Кацярына — неверагодна смелая, адказная і прафесійная журналістка, — сказала CPJ Гарбунова.

    У кастрычніку 2022 года Алесь Бяляцкі, адзін з прадстаўнікоў «Вясны», якія знаходзяцца пад судом, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з «Мемарыялам» і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод.

    CPJ звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але адказу не атрымаў.

    Чытайце яшчэ:

    Аксана Колб, Наста Лойка, Камітэт па расследванню катаванняў — названыя пераможцы Праваабарончай прэміі

    З удзелам прэзыдэнтаў: «Радыё Свабода» адкрыла ў Вільні сваё бюро

    “Наша Ніва” сыходзіць з расійскіх сацсетак на знак нязгоды з блакаваннем адміністрацыяй “ВКонтакте”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media!  
    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, […]
    10.01.2025

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці