• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цяпер падтрымаць БАЖ можна і праз Patreon

    Вы можаце падтрымаць працу БАЖ праз Patreon  — гэта выдатная пляцоўка, якая дапамагае з невялікіх данатаў збіраць сродкі на вялікія справы.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў —адна з найбуйнейшых і ўплывовых грамадскіх арганізацый Беларусі. Мы — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія прафесійна займаюцца журналістыкай альбо садзейнічаюць яе развіццю. Яшчэ БАЖ — сябра прэстыжных Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.Мы працуем з восені 1995 года і займаемся абаронай правоў журналістаў, іх адукацыяй і павышэннем прафесійнага ўзроўня, маніторынгам у галіне медыя, праводзім акцыі, кампаніі, каардынуем медыясупольнасці.

    Нас ведаюць у беларускім грамадстве! Паводле апытання кампаніі “САТІО”, БАЖ аказалася самай вядомай НДА ў краіне.

    Зараз у БАЖ уваходзяць звыш 1300 чалавек. Гэта прафесіяналы, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё, тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Нават у дзяржаўных СМІ ёсць нашы сябры.

    За 27 гадоў існавання ў нас назбіралася шмат важных дасягненняў і прэстыжных узнагарод. Адны з апошніх — першая прэмія ўрадаў Канады і Велікабрытаніі за свабоду СМІ (first Media Free­dom Award), Нацыянальная прэмія Украіны за абарону свабоды, Сусветная прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Free­dom Prize-2022, Прэмія шведскага аддзялення “Рэпарцёраў без межаў” “Свабода прэсы-2022”.

    Як і многіх НДА, незалежных медыя, праваабаронцаў і актывістаў у Беларусі, БАЖ закранулі масштабныя рэпрэсіі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

    Спачатку, у лютым 2021-га, вобшукі прайшлі ў офісе арганізацыі і дома ў яе кіраўнікоў, некаторых тады арыштавалі. Праз некалькі месяцаў адбыўся паўторны ператрус і блокіроўка офіса БАЖ. А 27 жніўня Вярхоўны суд задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Большая частка калектыву была вымушана эміграваць.Нягледзячы на гэта, БАЖ працягвае сваю працу! У гэтыя складаныя часы мы па-ранейшаму дапамагаем медыя і журналістам, аказваем ім юрыдычную і кансультацыйную падтрымку, маніторым медыя і паведамляем сваім чытачам пра ўсё, што адбываецца з СМІ ў Беларусі. 

    Вы таксама можаце дапамагчы нам рабіць гэтую важную працу. Падтрымайце нас ахвяраваннямі праз Patre­on! Дапамагайце развіваць незалежную журналістыку ў Беларусі! 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці