• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дачка Рыгора Кастусёва распавяла пра праблемы са здароўем у бацькі

    Па словах дачкі, кіраўнік партыі БНФ, сябра БАЖ Рыгор Кастусёў апынуўся ў турэмным шпіталі праз праблемы са здароўем яшчэ ў ліпені 2021 года. Цяпер яму патрабуецца аперацыя.

    Кацярына Кастусёва распавяла пра сітуацыю з бацькам  Блогу «Отражение».

    – Тата не адразу прызнаўся, што пасля затрымання ў яго пачаліся праблемы са здароўем, – кажа Кацярына, дачка лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва. – У ліпені я прывезла яму перадачу ў СІЗА КДБ, а мне кажуць: «У нас такога няма. Аказалася, ён у турэмным шпіталі».

    За час у ізалятары палітыку рабілі біяпсію.

    — Тату таксама нічога не кажуць, — апісвае сітуацыю дачка і адзначае: пасля шпіталізацыі Рыгор Андрэевіч аб сваім стане ад іх нічога не хавае.

    Кацярына жыве ў Магілёве. Яе бацька 64-гадовы Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў Менску ў СІЗА КДБ. Двойчы за месяц дачка ездзіць да яго з перадачай, у астатні час іх аб’ядноўваюць пасылкі і лісты. Апошняе паведамленне ад таты прыйшло 5 лістапада.

    Нядаўна камера, дзе сядзіць Рыгор Кастусёў перахварэла COVID-19. Па словах Кацярыны, бацька скардзіўся на праблемы з дыханнем, цяпер, калі спрабуе рабіць нейкія фізічныя практыкаванні, збіваецца рытм сэрца.

    — Не ведаю, гэта з‑за каранавіруса або стрэсу, — губляецца ў здагадках Кацярына, яна не медык, а работнік у сферы культуры. — У КДБ, куды я звярталася з пытаннямі пра яго здароўе, першы раз адказалі: прызначаны курс лячэння, а ў другі раз — прамаўчалі.

    Пра ўмовы ў камеры бацькі Кацярыне таксама амаль нічога не вядома. Ведае, што першы час у СІЗА ён спаў на падлозе: кагосьці мусілі перавесці, і ён чакаў месца.

    Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021-га. Абвінавачанне яму прад’яўлена паводле ч.1 арт. 357 КК РБ – справа аб змове з мэтай захопу ўлады.

    Пра тое, што бацьку са Школава, дзе ён з жонкай жыў, павезлі ў Мінск у КДБ, Кацярына даведалася на наступны дзень. Мама вырашыла паведаміць дачцэ толькі на раніцу.

    Даведка: Рыгор Кастусёў уключыўся ў актыўную грамадзянскую дзейнасць у 1980‑х: у 1989‑м уступіў у БНФ. Кацярына жартуе, колькі яна сябе памятае, столькі яе бацька ў палітыцы. У 2010‑м ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і, паводле звестак ЦВК, з 10 кандыдатаў заняў чацвёртае месца.

    — Тату і раней затрымлівалі (пасля падзеяў 19 снежня 2010-га яго змясцілі ў ізалятар КДБ. — Заўв. «Отражение»). Бывала, ён мог выйсці з пад’езда, каб ехаць у нейкую паездку, але замест гэтага аказваўся ў міліцыі. У пратаколах пісалі, нібыта ён лаяўся матам ці, напрыклад, мачыўся каля пад’езда. Нядаўна ўзгадвалі з сястрой, як гадоў пяць таму, калі яна збірала яму перадачу ў ізалятар, вырашыла зварыць пяльменяў. Звычайна такое нельга, але тут усё склалася. Пяльмені і ўзялі, і нават перадалі. Тата расказваў: яны з сукамернікамі вельмі здзівіліся і падзялілі па пары штук паміж сабой, — успамінае дачка.

    Рыгору Кастусёву прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

    — Прашэнне — гэта прызнанне віны, але ён ні ў чым не вінаваты, што ён будзе прызнаваць. У гэтым рашэнні я яго поўнасцю падтрымліваю. Я б паступіла таксама, — адзначыла Кацярына Кастусёва.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці