1136

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць пераслед журналістаў і БАЖ

16.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць пераслед журналістаў і пераслед Беларускай асацыяцыі журналістаў (ГА "БАЖ").

У звязку з падзеямі 16 лютага, калі прайшлі вобшукі ў кіраўніцтва ГА "БАЖ", журналістаў, у праваабаронцаў па ўсё краіне, Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заяваю, у якой заклікаюць АБСЕ, Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз прыняць меры для аднаўлення законнасці ў Беларусі.

«Тыднямі мы асуджаем узмоцненыя рэпрэсіі супраць дэмакратычных сіл у Беларусі. Пасля адміністрацыйных і крымінальных працэсаў супраць журналістаў беларуская дыктатура зараз атакуе арганізацыю, якая прадстаўляе журналістаў. Надышоў час міжнароднай супольнасці нарэшце прыняць меры, каб спыніць злоўжыванні незаконнага прэзідэнта Лукашэнкі», — заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б'еррэгард (Mogens Blicher Bjerregård).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!