• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Філосаф Уладзімір Мацкевіч пасля аперацыі зноў пераведзены ў турму

    На пачатку жніўня вядомаму філосафу, які знаходзіцца ў зняволенні, была зроблена планавая аперацыя. Некаторы час ён знаходзіўся ў шпіталі ў Калядзічах (Мінскі раён). Цяпер жа яго зноў перавялі ў турму, паведамляецца ў акаўнце Уладзіміра Мацкевіча ў Facebook.

    Як стала вядома 7 жніўня, філосафа перавязлі ў Рэспубліканскі шпіталь для планавай аперацыі, пасля якой ён праходзіў аднаўленчы перыяд.

    Сёння, 18 жніўня, з’явілася паведамленне, што палітзняволенага зноў перавялі ў турму №4 (Магілёў).

    Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

    Канчатковае абвінавачанне было ўжо па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У выніку Уладзімір Мацкевіч быў асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Спярша філосаф адбываў пакаранне ў Шклоўскай ПК №17, але напачатку 2023 года яму змянілі рэжым утрымання на больш жорсткі і перавялі ў магілёўскую турму №4.

    МУС уключыў Уладзіміра Мацкевіча у спіс асоб, якія датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Чытайце яшэ:

    «Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Уладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўку

    Уладзімір Мацкевіч: Як не стацца марыянеткай спецслужбаў?

    Жонка Уладзіміра Мацкевіча: «са здароўем ёсць пэўныя праблемы…»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці