• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” асудзілі другі раз на 15 сутак

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 27 верасня адбыўся другі суд над галоўным рэдактарам незалежнага інтэрнэт-выдання “Бобруйский курьер” Анатолем Санаценкам. Гэтым разам яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

    Анатоль Санаценка мусіў учора, 27 верасня, выйсці на волю, аднак яго зноў арыштавалі.

    Справу, як і ў першы раз, разглядала суддзя суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Ганна Асіпенка. Спадару Анатолю не дазволілі скарыстацца паслугамі адваката.

    Таксама БАЖу стала вядома, што ў затрыманага правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Ёсць інфармацыя пра ператрусы і допыты і ў журналістаў “БК”.

    Пра затрыманне галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” і арышт яго на 15 сутак стала вядома 16 верасня. Паводле непацверджанай інфармацыі, меркавалася, што затрымалі Санаценку 15 верасня. Але, калі зыходзіць з новых звестак, што журналіст мусіў выйсці на волю 27-га чысла, атрымліваецца, што, хутчэй за ўсё, за кратамі Анатоль Санаценка — з 12 верасня.

    Інфармацыі пра тое, за што галоўнага рэдактара бабруйскага выдання двойчы судзілі, па-ранейшаму няма.

    19 верасня сайт “Бобруйского курьера” (babruysk.by) перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і за мяжой. Не дапамагае нават VPN. Прычыны блакавання сайта невядомыя.

    Незалежная рэгіянальная газета “Бобруйский курьер” пачала выходзіць у 1991 годзе. У 2010 годзе праз рэпрэсіі рэдакцыя была вымушаная спыніць выхад папяровага версіі выдання, але працягнула працу ў інтэрнэце. Журналістаў “БК” шмат разоў затрымлівалі і судзілі за іхнюю прафесійную дзейнасць.

    На пачатку верасня 2022 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны сайт яшчэ адной недзяржаўнай бабруйскай газеты – “Вечерний Бобруйск”. Прычыны блакавання таксама дагэтуль невядомыя.

    Чытайце яшчэ:

    «Ты што, супраць прэзыдэнта пісаў?» — журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч пра вызваленьне з калёніі, жоўтыя біркі і ШЫЗА

    Как написать статью-фичер: гайд для фрилансера

    Сёлета ў Японіі на вывучэнне беларускай мовы прыйшло значна больш студэнтаў, чым звычайна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці