• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца

    З новага года спыніла сваю дзейнасць незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Год таму выданне адзначыла свой 1000 нумар і 25-ці годдзе. Газета праіснавала роўна 26 год, апошні яе нумар рыхтаваўся на каталіцкае Раство і быў надрукаваны 31 снежня.

    Над стварэннем газеты і яе распаўсюдам апошні час працавала амаль адна сям’я галоўнага рэдактара і выдаўца Уладзіміра Скрабатуна.

    «Як балюча б не было, але яе давялося закрыць з‑за фінансавых праблемаў, — кажа распаўсюднік газеты і дачка галоўнага рэдактара Надзея Маліноўская. — Праблема адна — гэта фінансы, якіх сапраўды не хапае. Нават калі, з улікам таго, што працую я, сястра, мама, тата, усе мы чацвёра, мы працуем проста на голым энтузіязме і нічога не атрымліваем. Ужо некалькі год».

    Але на сённяшні дзень склалася такая сітуацыя, што раней мы не атрымлівалі, але газета сама сябе акупляла, і проста на ідэі мы працавалі. Цяпер мы не можам зарабіць нават на друкарню.

    Паводле рэдактара газеты Уладзіміра Скрабатуна, выратаваць выданне ў цяперашніх складаных умовах наўрад ці магчыма, нават нягледзячы на змяншэнне тыражу.

    — Наўрад ці магчыма. За 900 асобнікаў я не бачу сэнсу яе выдаваць. Сэнс такі: 900 асобнікаў, альбо мільён асобнікаў, праца абсалютна тая ж самая. Толькі друк каштуе для 900 асобнікаў 435 рублёў. А калі б была тысяча, а калі б было дзве тысячы? Гэта б ужо каштавала тысяча рублёў. Дзе такія грошы ўзяць? У нас столькі рэкламы няма.

    Апошнім часам газета “Вольнае Глыбокае”выходзіла накладам 900 асобнікаў, у лепшыя часы яе наклад дасягаў 5 000 экзэмпляраў. Для глыбачанаў і жыхароў суседніх раёнаў яна была цікавай у першую чаргу краязнаўчымі матэрыяламі і мясцовымі абвесткамі.

    Але, як кажа Уладзімір Скрабатун, ён не апускае рукі і будзе працаваць над раскруткай электроннай версіі газеты — сайтам vglybokaye.by. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.