530

Гомельскіх школьнікаў выкарыстоўваюць для ўшанавання памяці Уладлена Татарскага

03.04.2023 Крыніца: Штодзень

У афіцыйных тг-каналах РЦНК у Гомелі з’явілася паведамленне пра выкарыстанне беларускіх дзяцей ва ўшанаванні памяці адыёзнага расейскага прапагандыста, які заклікаў забіваць і рабаваць украінцаў.

“Вельмі кранальная падзея адбылася сёння ў нашым Доме дзякуючы Дзмітрыю Уклейку і яго выхаванцам з СШ №59. Перад кінасеансам хлопцы ўшанавалі памяць расійскага ваенкара Уладлена Татарскага, які трагічна загінуў ад тэракту ў пецярбургскай кавярні. Глыбокія спачуванні… Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора ўвечар. У кавярні, дзе праходзіў творчы вечар журналіста, прагрымеў выбух, ударная хваля выбіла шкло. Папярэдне вядома аб 25 пацярпелых, з якіх 19 паранены”, — напісалі прэс-сакратары расейскай арганізацыі.

Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) — прарасейскі баявік, прапагандыст і крымінальнік (мае судзімасці за ўзброены напад на банк), які стаў вядомым падчас расейскай вайны супраць Украіны. Нават на фоне іншых прагандыстаў ён выглядаў надзвычай адыёзна.

Чытайце яшчэ:

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Гэтым разам дакладна: адхілены апеляцыі журналіста Вацлава Арэшкі і прафсаюзных лідараў

У Батумі распачаў працу «Медыя Хаб» — прастора для медыйшчыкаў, якую стварылі беларусы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!