«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Threads-акаўнт KYKY і Facebook журналіста Аляксандра Арсёнава
Міністэрства інфармацыі Беларусі 15 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У пералік забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў уключылі Threads-акаўнт kyky_org (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/kyky_org). Рашэнне прызнаць яго змест «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 13 траўня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Гэта інтэрнэт-рэсурс вядомага анлайн-часопіса пра Мінск і жыццё ў Беларусі. Само выданне разам з сацсеткамі было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» у траўні 2022 года.
«Экстрэмісцкім» прызнаны і змест акаўнта ў Facebook журналіста Аляксандра Арсёнава, які вымушана жыве ў эміграцыі. Старонку Alaksandar Arsionaŭ (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/Marnatrauny) 13 траўня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнесены TikTok-акаўнт BELPOL (ідэнтыфікатар @belpol.pro). Гэты інтэрнэт-рэсурс, які мае 1268 падпісчыкаў, был прызнаны «экстрэмісцкім» 12 траўня 2026 года, адпаведнае рашэнне прыняў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці. BELPOL — гэта грамадская арганізацыя, створаная былымі беларускімі сілавікамі, якія пакінулі краіну з прычыны палітычных рэпрэсій і з‑за мяжы праводзяць расследаванні злачынстваў дзеючага ўладнага рэжыму.
@bajmedia