Канферэнцыя “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў” праходзіць у Мінску (ФОТА)
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Цягам двух дзён прадстаўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ГА “Беларускі саюз журналістаў”, медыяінстытуту FOJO, а таксама эксперты са Швецыі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі і Расіі будуць абмяркоўваць надзённыя пытанні медыясферы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі таксама запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Размова пойдзе пра цэнзуру ў інтэрнэце, журналісцкую этыку, стандарты журналістыкі ва ўмовах канфліктаў, аўтарскае права, самарэгуляванне СМІ і многае іншае.
Другі дзень канферэнцыі будзе прысвечаны журналісцкай этыцы на постсавецкай прасторы.









                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў