• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лунінецкія “бажаўцы” правялі традыцыйныя “Вераснёўскія сустрэчы” ў школах і бібліятэках

    Такія сустрэчы сталі традыцыйнымі напярэдні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.

    “Вераснёўскія сустрэчы” Лунінецкая філія БАЖ ладзіць шмат гадоў запар, — адзначае старшыня філіі Алена Юроўская. — Журналістаў чакаюць у школах, бібліятэках. Мы распавядаем пра сваю працу, пра асацыяцыю журналістаў, ладзім віктарыны і конкурсы, даем магчымасць раскрыцца дзіцячым літаратурным талентам.

    7 верасня прайшло ажно тры сустрэчы ў Мікашэвічах з удзелам сябраў ГА «БАЖ»: Вадзіма Жылко, Мікалая Ільючыка і Галіны Самуйлік.

    Спачатку госці завіталі ў СШ №1, распавялі пра гісторыю свята, літаратурныя традыцыі Лунінеччыны, найбольш актыўных вучняў адзначылі прызамі. Потым пабывалі ў Мікашэвіцкай дзіцячай і гарадской бібліятэках, дзе ўзнагародзілі прызёраў конкурсаў, што ладзіла газета “Информ-прогулка” летам. Падарункі атрымала і дзіцячая бібліятэка да свайго 65-гадовага юбілею.

    Шэраг сустрэчаў БАЖаўцы арганізавалі днямі раней і ва ўстановах адукацыі і культуры Лунінца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці