2265

Мінінфарм дадаў у экстрэмісцкі спіс песні расійскіх выканаўцаў

27.02.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало шэраг песень расійскіх музычных выканаўцаў і гуртоў.

На падставе рашэнняў беларускіх судоў у лютым 2019 года пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, забароненых для распаўсюду ў краіне, папоўнілі, у прыватнасці, песні выканаўцаў: MC Gapon, NeBrat, “Коловрат”, “Коррозия метала” і інш.

У дакуменце на сайце Мінінфарма згадваюцца такія песні, як  "Коррозия метала — Бей чертей спасай Россию", "Ёж — Будь Белым" і іншыя.

Нагадаем, экстрэмісцкімі матэрыяламі лічыцца інфармацыйная прадукцыя, прызначаная для публічнага выкарыстання, публічнага распаўсюду альбо распаўсюду любым спосабам, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуе такую дзейнасць і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

Артыкул 17.11 КаАП за выраб, распаўсюд, перавозку экстрэмісцкіх матэрыялаў (у тым ліку лайк ці рэпост у сацсетках) прадугледжвае пакаранне: штраф да 50 базавых велічыняў,і канфіскацыю тэхнічнага сродку ўчынення правапарушэння і
адміністрацыйны арышт.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!