• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не выжыванне, а развіццё. Беларускія СМІ вучацца думаць стратэгічна

    У Мінску гэтымі днямі знаходзіцца Юрый Пургін – заснавальнік і генеральны дырэктар расійскага выдавецкага дома «Алтапресс», пад дахам якога ўжываюцца каля дзясятка газет і часопісаў, некалькі сайтаў, а да нядаўняга часу – і ўласная радыёстанцыя.

    Цяпер медыяэксперт кансультуе групу беларускіх выданняў у межах доўгатэрміновай праграмы “Канвергентныя СМІ”, распрацаванай шведскім інстытутам FOJO. Удалае зрошчванне тэхналогій і журналістыкі – менавіта тое, на чым Пургіну ўдалося пабудаваць прыбытковы бізнэс.       

    Сярод удзельнікаў праграмы – рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна), “Інфа-кур’ера” (Слуцк), “Intex-Press” (Баранавічы), “Информ-прогулки” (Лунінец), сайта “Белрынок” (Мінск), “Ганцавіцкага часу”. Папярэдняя сустрэча адбылася ў Мінску ў лістападзе 2015 года. Некалькі дзён прадстаўнікі недзяржаўных выданняў уводзілі госця ў курс сваіх творчых і тэхнічных спраў, слухалі яго парады і атрымалі “хатняе заданне” –  правесці сесію стратэгічнага планавання ў рэдакцыі. Цяпер надышоў час прад’явіць напрацоўкі і прадэманстраваць, што змянілася на сайтах і ў друкаваных версіях выданняў за мінулыя 4 месяцы.

    Пасля прэзентацыі кожнай рэдакцыі трэнер прадастаўляў права выказацца групе “апанентаў”, заточнай на крытыку, і групе “прагрэсараў”, якія мелі адзначыць станоўчыя моманты. Сам жа трэнер у асноўным акцэнтаваў увагу на пазітыве і мякка мадэраваў дыскусію. Такая драматургія стымулявала ўдзельнікаў па-сапраўднаму заглыбляцца ў “суседскія” справы і шчыра дзяліцца адзін з адным карыснымі назіраннямі. А заадно і дазволіла пазбегнуць няўтульнага падзелу роляў “вучань – настаўнік”.  

    “Вельмі небенадзейна мы сустрэліся ў лістападзе, я гляджу. Нават мне некаторыя пачутыя сёння рэчы былі шалёна цікавыя”, – падвёў вынікі дня трэнер.

    Праверкай “хатняга задання” справа не абмяжуецца. Найбліжэйшыя два дні будуць прысвечаныя кіраванню зменамі ў рэдакцыях, новым падыходам да працы з калектывам, манетызацыі кантэнту сайтаў і іншым цікавым тэмам.

    Прэс-служба ГА “БАЖ” плануе ўзяць эксклюзіўнае інтэрв’ю ў Юрыя Пургіна, скарыстаўшыся яго візітам у Мінск.

    Пра “Алтапресс”, яго гісторыю і ролю ў ёй Юрыя Пургіна

    Пра тое, чаму “Алтапресс” вырашыла прадаць сваё радыё і засяродзіцца на інтэрнэце

    Пра прафесійныя дасягненні Юрыя Пургіна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці