478

Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

22.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Новым «экстрэмісцкім фармаваннем» стаў праект Таццяны Мартынавай. А ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіў «Грустный Коленька».

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, МУС прыняў рашэнне прызнаць праект «Хватит бояться! – Татьяна Мартынова»  «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Па меркаванні МУС, праект быў накіраваны на «арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб». 

Выданне «Позірк» нагадала, што Таццяна Мартынава — радыё- і тэлевядучая, працавала на FM-станцыі «Бі-Эй» і тэлеканале ОНТ, у рэстаранным бізнесе. Пакінула Беларусь у канцы чэрвеня 2020 года з-за пагрозы крымінальнага пераследу. Цяпер пражывае ў Кіеве, адкуль вядзе свае эфіры.

За папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» гэтым разам адказваў суд Ленінскага раёна горада Гродна. Ён дадаў туды тэлеграм-канал, YouTube-канал, старонкі ў інстаграм і Twitter сатырычнага праекта «Грустный Коленька».

Чытайце яшчэ:

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

Улады Расіі паспрабуюць заблакаваць YouTube

«Контент является дезинформацией и пропагандой». В Литве видят угрозу в вещании белорусского радио и ТВ на территории страны

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!