Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня
4 жніўня 2022
Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гродзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.
Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пасля арышту выйшаў на волю журналіст Сяргей Гардзіевіч
09.02.2024
Некалькі беларускіх раёнак сінхронна далі аб’явы аб наборы ў ваенныя ВНУ Расіі
30.07.2024
У новы склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі журналісты і блогеры
29.05.2024
Уладальнік s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту
09.12.2024