• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенаму Андрэй Фаміну за самвыдат «Веснікі» прызначылі 7 гадоў калоніі

    У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). 

    Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Веснікі», якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года.

    Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.

    Нагадаем, 29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Андрэя збівалі — гэта заўважна і на «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя Telegram-каналы. 9 снежня 2022 года групу грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Веснікі», прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Чытайце яшчэ:

    «Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

    Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту

    Лукашэнка падпісаў рэпрэсіўныя змены ў закон, які ставіць крыж на незалежных СМІ ў Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці