447

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

23.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Па словах праўладных каналаў, «экстрэмісцкім фармаваннем» прызана «група грамадзян, аб'яднаных пад назвай "Вясна/Правы чалавека ў Беларусi" з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў)».

Улады вырашылі, што праваабарончы цэнтр займаецца «дзейнасцю па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» — няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 года. Асноўнай мэтай яго дзейнасці з'яўляецца садзейнічанне фарміраванню грамадскай супольнасці, аснаванай на павазе да правоў чалавека. Старшыня арганізацыі — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які зараз адбывае ў калоніі 10-гадовы вырак.

Чытайце яшчэ:

Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

«Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35

«Были слезы, кто-то забрал документы»: стало известно, куда распределили студентов журфака

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!