• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя Анджэя Пачобута не атрымліваюць ад яго лістоў амаль тры тыдні

    Жонка палітзняволенага гродзенскага журналіста і актывіста незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута апошні раз атрымлівала ліст ад мужа 6 ліпеня. Пра гэта піша «Народная Воля» са спасылкай на Аксану Пачобут.

    Аксана Пачобут падкрэслівае, што да яе мужа не можа патрапіць адвакат.

    «Таксама стала вядома, што Андрэй у ШЫЗА. Верагодна, другі ці трэці раз запар. Невядома, як ён там трымаецца без лекаў», — перажывае спадарыня Аксана.

    Як зазначыла жанчына, на дадзены момант яна практычна нічога не ведае пра мужа: 

    «Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Андрэй паведаміў пра гэта ў лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадач і спатканняў».

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года.

    Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Чытайце яшчэ:

    Аляксандра Ханевіч: «У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё»

    Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

    Мининформ включил медиа «План Б» в список «экстремистских материалов»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці