• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт і сацсеткі выдання «Новы Час» абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт незалежнага выдання «Новы Час» і яго старонкі ў сацыяльных сетках.

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт незалежнага выдання «Новы Час» і яго старонкі ў сацыяльных сетках.

    Адпаведнае рашэнне аб прызнанні медыя «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 22 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Апроч сайта «Новы час Online» ў экстрэмісцкі пералік суд уключыў акаўнты медыя ў сацсетках:

    Тэлеграм-канал незалежнага выдання «Новы Час» быў уключаны  ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў год таму, 19 студзеня 2023 года. Тады рашэнне прымаў суд Ленінскага раёна Мінска.

    Штотыднёвік «Новы Час» да сярэдзіны 2021 года заставаўся адзіным незалежным выданнем, якое яшчэ выходзіла ў друкаваным выглядзе — большасць газет страцілі такую магчымасць падчас асвятлення паслявыбарчых пратэстаў-2020. Аднак неўзабаве дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст РУП «Белпошта» ў аднабаковым парадку разарвала дамову з рэдакцыяй, пасля чаго з газетай адмовіліся працаваць як дзяржаўныя, так і камерцыйныя друкарні.

    У выніку выданне сышло ў інтэрнэт — для чытачоў заставаўся дасяжным сайт «Новага Часу» і старонкі ў сацыяльных сетках і месенджарах, дзе інфармацыя дублявалася, а карыстальнікі маглі заставацца на сувязі з рэдакцыяй і пакідаць свае каментары.

    Цяпер апошняе стала небяспечным: за падпіску на так званыя «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, за рэпосты матэрыялаў адтуль альбо нават за падабайкі пад імі дзеючае заканадаўства прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ці арышту паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП.

    Калі сілавікі знаходзяць такое ў тэлефоне ці на кампутары, яны расцэньваюць гэта як распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і складаюць пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне. Суды, у сваю чаргу, караюць «распаўсюднікаў» штрафамі ад 10 да 30 базавых велічынь або арыштамі, у тым ліку, магчыма,  з канфіскацыяй тэхнічных сродкаў, дзе была знойдзена «крамола».

    Чытайце яшчэ:

    Былая рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб: Лічу свой ад’езд здрадаю, і гэта перашкаджае нармальна жыць

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    На загад міністра інфармацыі заблакавалі рэгіянальны сайт «Першы Пінскі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці