На загад міністра інфармацыі заблакавалі рэгіянальны сайт «Першы Пінскі»
3 студзеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Сёння прыкладна а 18:30 перастаў адчыняцца карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі рэгіянальны інфармацыйны сайт «Першы Пінскі», хоць зранку яшчэ быў дасяжны чытачам. Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.
Інфармацыйная прадукцыя незалежнага сайта «Першы Пінскі» была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі рашэннем суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 21 снежня 2023 года. У якіх менавіта публікацыях суддзя ўбачыў экстрэмізм, не паведамлялася.
Са пасылкай на згаданае судовае рашэнне міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 29 снежня 2023 года падпісаў патрабаванне абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарам www.1pinsk.by.
Чытайце яшчэ:
Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN
Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі: у Польшчы ладзяць акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам
Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча 23 студзеня
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Российские приставы разыскивают блогера Влада Бумагу
09.02.2024
Экспертка ААН: кейс Рамана Пратасевіча — гэта абуральны прыклад гвалтоўнага выкрадання
23.05.2024
Алег Агееў: Беларусь павінна стаць сябрам Рады Еўропы
02.07.2024
У Беларусі арыштавалі нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай
18.10.2024