6390

Сайты агенцтва БелаПАН і Naviny.by заблакаваныя за праўдзівы рэпартаж пра «Малітву за Беларусь»?

03.10.2015 Крыніца: "Наша Ніва" Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

DDoS-атакі на сайты агенцтва БелаПАН пачаліся прыкладна а 12-й гадзіне 3 кастрычніка. Па стане на 22.30 сайты naviny.by і belapan.by заставаліся недаступныя. 

«Кампанія БелаПАН робіць усё магчымае, каб паўнавартая работа сайтаў аднавілася як найхутчэй», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

«Відаць, яны ўчора неяк не вельмі пра малітву за Беларусь напісалі», — гэтая здагадка масава гучыць у сацыяльных сетках.

Сапраўды, учора журналістка Адар'я Гуштын зрабіла яскравы рэпартаж з «масоўкі» на ўчорашняй «Малітве за Беларусь». Акрамя таго, Naviny.by змясцілі падборку карыкатур на Аляксандра Лукашэнку. Рэсурс разам з іншымі выданнямі перадрукаваў таксама меркаванне расійскага карыкатурыста і псіхіятра Андрэя Більжо адносна падыходаў Аляксандра Лукашэнкі да выхавання малодшага сына.

Цяжка сказаць, што стала прычынай блакавання Навінаў.бай, але сам факт іх недаступнасці шмат гаворыць пра стан свабоды слова ў Беларусі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!