• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайты «Радыё Свабода», «Салідарнасці» і мноства акаўнтаў медыяў у сацсетках — «экстрэмісцкія матэрыялы»

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля радыкальна падышоў да свайго змагання з іншадумствам — за адно пасяджэнне 4 снежня «экстрэмісцкімі» прызнаныя ажно 89 інтэрнэт-старонак. Сярод іншых папулярных рэсурсаў, шмат рашэнняў тычацца беларускіх незалежных медыяў.

    Міністэрства інфармацыі РБ на падставе рашэння суда ўнесла гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Згодна дзеючаму беларускаму заканадаўству, выраб, распаўсюд і захоўванне (падпіска) інфармацыйных матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць як для выдаўцоў, так і для карыстальнікаў.

    Прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Радыё Свабода» (https://www.svaboda.org); старонка ў Twit­ter (https://twitter.com/svaboda), якая  мае 200500 падпісчыкаў; старонка пад назвай «@radiosvaboda» (https://linkin.bio/radiosvaboda), тэлеграм-акаўнт «Радыё Свабода | Беларусь» (https://t.me/SvabodaBelarus). Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны YouTube-канал пад назвай «Свабода Pre­mi­um» (https://www.youtube.com/@svaboda-premium), які меў на момант прыняцца рашэння 57100 падпісчыкаў.

    Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаныя Tik­Tok-акаўнты пад назвамі: «radio_svaboda» (https://www.tiktok.com/@radio_svaboda), «radiosvoboda.org» (https://www.tiktok.com/@radiosvoboda.org), «radio.svoboda» (https://www.tiktok.com/@radio.svoboda).

    «Эстрэмісцкім» гэты ж суд прызнаў інтэрнэт-выданне пад назвай «Салідарнасць» (https://gazetaby.plus); YouTube-канал пад назвай «Салідарнасць» (https://www.youtube.com/@gazetaby2006), які мае 5490 падпісчыкаў; старонку медыя ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад назвай «Салідарнасць – главные новости Беларуси» (https://vk.com/gztby), што мела 4786 падпісчыкаў.

    Як бачна з рашэнняў суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 4 снежня, праваахоўнікі і суддзі шмат часу правялі ў нетрах разнастайных сацсетак у пошуках акаўнтаў, што маюць медыйную прыналежнасць.

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя акаўнты:

    - Insta­gram-старонка «politvyazyn­ka» (https://www.instagram.com/politvyazynka);

    - Insta­gram-старонка «treba_pahavaryc» (https://www.instagram.com/treba_pahavaryc); тэлеграм-канал пад назвай «Трэба пагаварыць» (https://t.me/pahavaryc); Tik­Tok-акаўнт «pahavaryc» (https://www.tiktok.com/@pahavaryc);

    - Insta­gram-старонкі «chest­nok­by» (https://www.instagram.com/chestnokby); «chestnok_by_fans» (https://www.instagram.com/chestnok_by_fans); Tik­Tok-акаўнт «chestnok_by» (https://www.tiktok.com/@chestnok_by); YouTube-канал «ЧестнОК» (https://www.youtube.com/@chestnok_by); Insta­gram-старонка экс-палітвязня, журналіста Аляксандра Івуліна пад назвай «a_ivulin» (https://www.instagram.com/a_ivulin) (14900 подписчиков); Tik­Tok-акаўнт пад назвай «tri­bun­a­by» (https://www.tiktok.com/@tribunaby);

    - Tik­Tok-акаўнты пад назвай «kyky­org» (https://www.tiktok.com/@kykyorg), «nashani­va» (https://www.tiktok.com/@nashaniva), «nexta.news» (https://www.tiktok.com/@nexta.news) і «belsat_ua» (https://www.tiktok.com/@belsat_ua).

    Чытайце яшчэ:

    Ізноў затрымана рэдактарка светлагорскага «Ранку». Яе калега таксама ў ІЧУ

    Сайт «Позірк» і тэлеграм-канал «WARTA — беларускае нацыянальнае медыя» аб’яўленыя ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Былыя журналісты БРЦ стварылі новае расследавальніцкае медыя — «Бюро»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці