• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская: «Беларусы, я намі ганаруся!»

    Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі прызналася, што да апошняй хвіліны сачыла за тым, як пройдзе марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Яе вельмі ўсцешыла, што, аб'яднаўшыся, людзі змаглі сабраць больш за 570 тысяч еўра на падтрымку палітзняволеных беларусаў і іх сем'яў.

    «Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгай Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі. У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім. А ўжо ў лістападзе мы ўбачым публічную справаздачу», — зазначыла спадарыня Ціханоўская на сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

    Святлана Ціханоўская не забылася на словы паддзякі ўсім датычным да збору грошай:

    «Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія прынялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы — гэта так важна для ўсіх нас».

    Лідарка дэмакратычных сіл упэўнена, што гэтым марафонам беларусы зноў паказалі ўсяму свету, што ім не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

    «Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся», — падкрэсліла спадарыня Ціханоўская. І дадала: «Дарагія, памятайце галоўнае — для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік — так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго». 

    Чытайце яшчэ:

    Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег

    Нам не ўсё адно! Мы памятаем, што за кратамі ў Беларусі сёння 36 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

    Заяўкі па радыё, малюнкі ў камерах, лісты падтрымкі. Пра тое, што дапамагала ў няволі, распавядаюць блогеры і журналісты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці