• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Былога журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага затрымалі 12 снежня мінулага года ў Магілёве і на наступны дзень пакаралі адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Ужо падчас знаходжання Сабалеўскага ў магілёўскім ІЧУ на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Пасля адбыцця другога тэрміну арышту ён мусіў выйсці на волю 6 студзеня, але гэтага не адбылося, паведамляе MAYDAY TEAM.

    Паводле версіі Тэлеграм-канала, які вядуць магілёўскія журналісты і праваабаронцы, Алеся Сабалеўскага маглі перавесці ў следчы ізалятар. Але гэтая інфармацыя патрабуе ўдакладнення, як і тое, у чым на дадзены момант яго вінавацяць.

    Нагадаем, 12 снежня 2023 года Алеся Сабалеўскага сілавікі забралі ўранку проста з працы (ён працаваў у пункце пракату). Гэта здарылася праз некалькі дзён пасля хвалі затрыманняў і ператрусаў у магілёўскіх журналістаў, якіх дапытвалі ў КДБ пасля прызнання экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйных рэсурсаў «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus. 

    Гэта не першы выпадак падвышанага інтарэсу сілавікоў да Сабалеўскага за апошнія гады. У студзені 2021-га да журналіста прыходзілі з вобшукам. Тады ператрусы адбыліся ў офісе рэдакцыі інфармацыйнага сайта «Магілёўскі рэгіён» і ў прыватным жыллі шэрагу рэгіянальных журналістаў. Аргтэхніку, забраную падчас ператрусаў, журналістам вярнулі толькі праз дзесяць месяцаў, у кастрычніку 2022 года.

    Чытайце яшчэ:

    Симпатизируют России, находятся под санкциями. Посмотрели, кто из провластных медийщиков идет на парламентские и местные выборы

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла «Белсат» Знакам гонару дэмакратычных сілаў

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі кантэнт рэгіянальных выданняў «Магілёў.Media» і «Першы Пінскі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці