• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве затрымалі блогера і журналіста Алеся Сабалеўскага

    У Магілёве затрымалі былога журналіста Алеся Сабалеўскага. Гэта адбылося ў аўторак, 12 снежня 2023 года.

    Як паведамляюць сябры Алеся Сабалеўскага, яго забралі проста з працы прыкладна а 10‑й раніцы. Праз тры гадзіны на волю з міліцэйскага пастарунка ён не выйшаў. Знаёмыя мяркуюць, што цяпер Сабалеўскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, і ягонае затрыманне, верагодна, з’яўляецца працягам ціску  пасля прызнання Камітэтам дзяжбяспекі экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйных рэсурсаў «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus.

    Гэта не першы выпадак падвышанага інтарэсу сілавікоў да Сабалеўскага за апошнія гады. У студзені 2021-га да журналіста прыходзілі з вобшукам. Тады ператрусы адбыліся ў офісе рэдакцыі інфармацыйнага сайта «Магілёўскі рэгіён» і ў шэрагу рэгіянальных журналістаў. Пасля ператрусаў Алеся Сабалеўскага, Яўгена Глушкова і Барыса Вырвіча забіралі на допыт у межах крымінальнай справы, па якой усе трое праходзілі ў якасці сведкаў. Аргтэхніку, забраную падчас ператрусаў, журналістам вярнулі толькі праз дзесяць месяцаў, у кастрычніку 2022 года.

    Чытайце яшчэ:

    У зняволенага журналіста Паўла Мажэйкі з’явілася «хросная»

    Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце

    У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці