У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута
У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на яго жонку Марыну Шыбко. Жанчына збіраецца вылятаць у расійскую сталіцу на пошукі мужа, які не выходзіць на сувязь.
Аляксандр Фядута быў у Маскве па працоўных справах.
У 1994 годзе Аляксандр Фядута быў сябрам перадвыбарнага штабу Аляксандра Лукашэнкі. Пасля стаў начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
У 2010 года Фядута працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, ён быў затрыманы 20 снежня ў Мінску сілавікамі і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ — «Амерыканку». 11 студзеня 2011 года Міжнародная амністыя прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года ён быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. 20 мая 2011 года Аляксандр Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
Александр Федута: Мы можем дожить до того момента, когда говорить будет некому, потому что у всех будут заткнуты рты
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)